viasna on patreon

Канстытуцыйны суд заплюшчыў вочы на новы Закон аб СМІ

2008 2008-07-25T15:22:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канстытуцыйны суд Беларусі ў рамках сваіх новых паўнамоцтваў папярэдняга кантролю законапраектаў разгледзеў праект закона аб СМІ і не знайшоў у ім прамой супярэчнасці Канстытуцыі.

"Мы разглядалі праект закона аб СМІ, аналізавалі ўсе ягоныя нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць СМІ, прамой супярэчнасці нормам Канстытуцыі, у прыватнасці, арт.33 і 34 мы не ўгледзелі", - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

Разам з тым, "калі практыка рэалізацыі і ўжыванні пойдзе ў іншым аспекце, Канстытуцыйны суд гатовы вярнуцца да гэтага закона".

Праект закона аб СМІ прыняты ў двух чытаннях ніжняй палатай парламента і ўхвалены верхняй палатай у чэрвені бягучага года.

Аднак закон дагэтуль не падпісаны Аляксандрам Лукашэнкай. Закон уводзіць забарону на рэгістрацыю СМІ, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца замежнікі, пашырае дзеянне закона на інтэрнэт-СМІ, скарачае магчымасці журналіста на атрыманне інфармацыі, у прыватнасці, выключае абавязак дзяржчыноўнікаў падаваць інфармацыю па запытах СМІ.

П.Міклашэвіч таксама паведаміў, што з 28 чэрвеня - дня падпісання дэкрэту прэзідэнта нумар 14, які пашырае паўнамоцтва КС у частцы абавязковага папярэдняга кантролю законапраектаў, судом разгледжаныя 65 праектаў законаў. З іх 23 - ратыфікацыя міжнародных дамоваў. "Усе адпаведныя Канстытуцыі, але суд паказаў, што асобныя нормы законаў сфармуляваныя нядосыць выразна і ясна, што можа прывесці да неадназначных тлумачэнняў", сказаў П.Міклашэвіч, паказаўшы, што мае на ўвазе, у прыватнасці, закон аб Савеце міністраў і закон аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства