viasna on patreon

Актывіста тэрмінова забіраюць у войска

2008 2008-07-25T15:12:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які мае намер балатавацца ў Палату Прадстаўнікоў, ваенны камісар без чаргі правёў па ўсім кабінетам медычнай камісіі.

– Думаю, гэта звязана з выбарчай кампаніяй, - адзначыў Віталь Каратыш. - Ваенны камісар без чаргі правёў мяне па ўсім кабінетам медычнай камісіі і зараз у мяне на руках павестка, што заўтра а 9-ай раніцы мяне забіраюць у армію. Гэта хіба што беспрэцэдэнтны выпадак ў гісторыі Лунінецкага раёна.

На думку намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, актывіста спрабуюць як мага хутчэй прызваць у войска перад рэгістрацыяй кандыдата і такім чынам адхіліць яго ад удзелу ў выбарах, бо пасля рэгістрацыі кандыдат мае права на адтэрміноўку па прызыву.

– Паколькі ініцыятыўная група Віталя Каратыша зарэгістраваная, мы працягнем збіраць за яго подпісы і ўдзельнічаць у яго выбарчай кампаніі, – кажа Юрась Губарэвіч

Адметна, што Лунінецкая акруговая камісія – адзіная з нямногіх, якая мае ў сваім складзе прадстаўніка дэмакратычных сілаў. Відавочна, што ўлады імкнуцца пазбавіцца ад дэмакратычнага кандыдата на акрузе, дзе магчымы хоць які кантроль за выбарчым працэсам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства