Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску
У ноч на 25 ліпеня ў Менску быў зьдзейсьнены акт вандалізму супраць пасольства Літвы ў Беларусі, паведамляюць літоўскія СМІ, у прыватнасьці, lrytas.lt
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас выказаў пратэст афіцыйным асобам Міністэрства замежных спраз Беларусі з патрабаваньнем высьветліць сытуацыю, знайсьці вінаватых і трымацца выкананьня нормаў Венскай канфэнцыі 1961 г.
Як паведаміла nn.by другі сакратар пасольства Крысьціна Паканітэ, ноччу ў будынак пасольства былі кінутыя бутэлькі з фарбай, улёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сымболікай НБП размаляваны плот.
Па дадзеным факце вядзецца сьледзтва
Консульскі аддзел паведамляе, што 25 ліпеня, ня будзе весьціся прыём дакумэнтьаў на візы. Грамадзяне Беларусі, што атрымалі талон на 25 ліпеня, будуць абслугоўвацца 1 жніўня.