Барысаў: Пакуль прэтэндэнт адзін
https://spring96.org/be/news/23013
2008
2008-07-25T11:54:18+0300
2008-07-25T11:54:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры ініцыятыўнай групы па вылучэньні сябры партыі БНФ Сяргея Салаша кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёньня, 24 ліпеня, падалі дакументы на рэгістрацыю ў акруговую выбарчую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63.
Па стане на 13.00 гэтая была адзіная ініцыятыўная група, якая зьвярнулася з просьбай аб рэгістрацыі. Мяркуецца, што па гэтай акрузе будзе балатавацца намесьнік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко, якая, магчыма, будзе вылучаная адным з працоўных калектываў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"