Барысаў: Сябры ініцыятыўных групаў атрымалі пасведчаньні
https://spring96.org/be/news/23008
2008
2008-07-24T12:13:43+0300
2008-07-24T12:13:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 не зарэгістравана ні адной ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэньня ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Учора, 22 ліпеня, атрымалі пасведчаньні сябры ініцыятыўных групаў дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага, кіраўніка Менскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня "Белая Русь", а таксама старшыні зарэгістраванай ва Украіне грамадскай кампаніі "За волю прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова і Анатоля Букаса - рэдактара недзяржаўнай газеты "Барысаўскія навіны", якія маюць намер балатавацца па гарадской выбарчай акрузе №62.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"