viasna on patreon

Беларускія ўлады падманулі высокапастаўленага прадстаўніка ААН, паабяцаўшы вызваліць Юрыя Бандажэўскага ў студзені 2005 году

2005 2005-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Рабочай групы па адвольных затрыманьнях (Working Group on Arbitrary Detention) пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў спадарыня Лэйла Зэругі, якая ў жніўні 2004 году наведвала Беларусь у рамках місіі па грамадзянскіх і палітычных правах, уключаючы пытаньні катаваньняў і адвольных затрыманьняў (Civil and political rights including the questions of torture and detention), была вельмі зьдзіўленая, калі пры сустрэчы са старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» ўу Жэневе даведалася, што прафесар Юры Бандажэўскі яшчэ дасюль знаходзіцца ў зьняволеньні.

«Беларускія ўлады абяцалі мне выпусьціць яго ў студзені 2005 году», -- паведаміла сп-ня Лэйла Зэругі А.Бяляцкаму. Выглядае, беларускія ўлады падманулі высокапастаўленага прадстаўника ААН з тым, каб атрымаць лепшыя вынікі дакладу, які мусіла падрыхтаваць Рабочая група пры ААН пасьля наведваньня Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства