2 красавіка ў Магілёве быў затрыманы актывіст руху "Зубр" Максім Дварэцкі
https://spring96.org/be/news/2292
2005
2005-04-04T10:00:00+0300
2005-04-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малады чалавек раздаваў магілёўцам улёткі з заклікам вызваліць Міхаіла Марыніча ля ўваходу на цэнтральны рэчавы рынак на гарадзкім стадыёне "Спартак". "Зубр" быў дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага РАЎС, што месьціцца на вуліцы К.Лібкнехта, дзе ў адносінах да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні па артыкуле 172 частка 3 КаАП РБ (Распаўсюд друкаваных выданняў без выходжных дадзеных).
Пасля гэтага малады чалавек быў вызвалены. У бліжэйшыя дні пратакол будзе разгледжаны адміністрацыйнай камісіяй, паведаміла пресс-служба руху.