1 красавіка ў Гродна Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель аштрафаваны за несанкцыянаваны пікет.
https://spring96.org/be/news/2291
2005
2005-04-03T10:00:00+0300
2005-04-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Пікет адбыўся ля гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру.
Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель стаў на прыступках з плякатам: “Не — захопу Беларусі Расеяй!” На плякаце быў напісаны таксама верш Ніла Гілевіча “Будзьце пракляты вы, каты свабоды!”
Пікетовец дэманстраваў з нагоды гэтак званага сьвята “яднаньня з Расеяй
Пікет доўжыўся каля 15 хвілінаў. На месца падзеі прыехалі міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу міліцыі на чале з маёрам Хілько і забралі спадара Юргеля ў пастарунак для разьбіральніцтва.
Суд адбыўся хутка. 50 базавых адзінак — на такую суму сёньня аштрафаваны гарадзенец Раман Юргель за гэты несанкцыянаваны пікет.