На волю выйшла Таццяна Пякун, могуць адпусціць былых легіёнаўцаў
https://spring96.org/be/news/22883
2008
2008-07-18T09:08:47+0300
2008-07-18T09:08:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Студэнтка біяфаку БДУ Таццяна Пякун учора выйшла на волю з ізалятара на Акрэсціна, дзе знаходзілася на працягу 10 сутак. Яе падазравалі ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Сёньня заканчваецца 10-дзённы тэрмін утрыманьня пад вартай былых актывістаў арганізацыі "Белы легіён" Сяргея Чыслава, Міраслава Лазоўскага, Віктара Ляшчынскага і Ігара Корсака. Іх альбо адпусцяць, альбо мусяць прад'явіць ім абвінавачваньні, інфармуе "Інтэрфакс". За ўвесь гэты час яны былі дапытаныя толькі аднойчы.
Вядома, што за кратамі застаюцца актывісты дэмакратычнага руху Антон Койпіш і Ілля Богдан, а таксама студэнт Алег Шэлег. Праваахоўныя органы абвяргаюць інфармацыю пра тое, што насамрэч па справе аб выбуху былі затрыманыя ад 50 да 70 чалавек.