Судзілі Павала Наздру
https://spring96.org/be/news/22796
2008
2008-07-15T10:20:46+0300
2008-07-15T10:20:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nazdra1.jpg
14 ліпеня адбыўся суд над актывістам Маладога Фронту і БХД Паўлам Наздрой па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў мінулым месяцы. Ён абвінавачваўся ў тым, што некалькі гадоў таму не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы.
Суд прызнаў яго вінаватым ў парушэньні правіл вайсковага рэжыму і
пакараў штрафам у памеры двух базавых велічынь. Аднак, як паведаміў
Павал Наздра, іншыя падсудныя, зь якімі ў гэты дзень судзіўся ваенкамат, атрымалі папярэджаньні. Павал Наздра расцэньвае гэты суд як выкананне загаду і чорговую спробу ціску на яго з-за актыўнай грамадзка-палітычнай дзейнасьці.