viasna on patreon

Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)

2008 2008-07-15T16:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня 2008 г.

У Беларусі завершылася фармаванне акруговых выбарчых камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальна схода Рэспублікі Беларусь.

Згодна з Каляндарным планам па правядзеньні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, які быў зацьверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў, вылучэньне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі павінна было пачацца 26 чэрвеня і скончыцца не пазьней 11 ліпеня 2008 г. уключна.

Улічваючы выключную ролю акруговых выбарчых камісій пры арганізацыі і правядзеньні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, пытаньне фармаваньня акруговых камісій выклікала вялікую дыскусію яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі.

Палітычныя партыі, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС), склалі адзіны сьпіс прэтэндэнтаў на вылучэньне ў склад акруговых выбарчых камісій (зацьверджаны Палітрадай АДС 8 чэрвеня 2008 г.). Сьпіс фармаваўся па наступных крытэрах: наяўнасьць досьведу працы ў дзяржаўных структурах, грамадска-палітычны статус, месца працы, адукацыя. У дадзены сьпіс увайшлі 110 чалавек, сярод якіх -- такія вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, як Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Аляксандр Сасноў, Павал Казлоўскі, Леў Марголін і інш.

Пры гэтым Палітрада АДС заявіла, што пытаньне ўклэчюньня ці неўключэньня кандыдатур з адзнага сьпісу дэмакратычнай кааліцыі стане адной з умоваў прызнаньня ці непрызнаньня параламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька выказаў меркаваньне аб тым, што ў выпадку неўключэньня ў склад акруговых выбарчых камісій членаў партый, якія ўваходзяць у АДС, будзе разгледжаны вырыянт зьняцьця кандыдатаў і правядзеньня кампаніі байкту выбараў.

У сваю чаргу старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што пажаданьні аб’яднаных дэмакратычных сілаў аб уключэнні іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, магчыма, будуць улічвацца. Па яе словах, “Лукашэнка станоўча выказаўся адносна таго, каб члены палітычных партый былі ўключаныя ў склад акруговых выбарчых камісій. Зразумела, з улікам таго, ці ёсьць у дадзеных асобаў досьвед працы і іншыя перавагі, у тым ліку палітычная сьпеласьць.”

14 ліпеня адбыліся сумесныя паседжаньні Прэзідыўмаў абласных выканаўчых камітэтаў і абласных Саветаў дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага Савета дэпутатаў.

На дадзеных паседжаньнях разглядалася пытаньне аб фармаваньні акруговых выбарчых камісій. Рашэньнямі дадзеных органаў мясцовага кіраваньня былі створаныя 110 акруговых выбарчых камісій. Усяго суб’ёктамі, якім паводле выбарчага заканадаўства нададзена права вылучаць прадстаўнікоў у акруговыя камісіі (грамадзяне, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднаньні і палітычныя партыі) было вылучана 1853 прэтэндэнты. Варта нагадаць, што максімальная колькасць сябраў акруговых камісій складае 1430 чалавек.

Паводле папярэдняй інфармацыі сакратара Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка, найбольшую колькасьць прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісіі вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў – 738 чалавек (38,9%), грамадскія аб’яднаньні -- 472 чалавекі (25,5%). Сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых камісій вылучылі 8 з 15 зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь палітычных партый -- 371 чалавека (20%). Болей за ўсіх вылучыла КПБ – 91 чалавек, далей ідзе Аграрная партыя -- 62. Сярод палітычных партый, якія аб’яднаныя ў АДС, найболей вылучыла АГП—50 чалавек. Ад працоўных калектываў было вылучана 272 чалавекі (14,7%).

Трэба адзначыць, што як і ў папярэднія выбарчыя кампаніі, на сумесныя паседжаньні Прэзідыўмаў абласных выканаўчых камітэтаў і абласных Саветаў дэпутатаў не запрашаліся прэтэндэнты, вылучаныя ў склад камісій, ім не паведамлялася аб выніках разгляду іх заяваў аб вылучэньні.

У шэрагу абласцей было адмоўлена ў прысутнасці прадстаўнікоў грамадскасці і СМІ на паседжаннях абласных выканкамаў і абласных Саветаў. Так, нематывавана было адмоўлена ў прысутнасьці на сумесным паседжаньні Мінскага абласнога выканкама і абласнога Савета прадстаўніку РГПА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Леаніду Мархотку. Таксама не быў дапушчаны на паседжаньне Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прадстаўнік БХК Уладзімір Осіпчык. Аналагічная сітуацыя склалася і ў Віцебскай вобласьці, дзе прадстаўнікоў БХК Васіля Берасьнева і Вадзім Баршчэўскага не дапусьцілі на сумеснае паседжаньне абласнога выканаўчага камітэта Віцебскай вобласьці, таксама права прысутнічаць на гэтым паседжанні быў пазбаўлены і прадстаўнік незалежнага СМІ Петрушэнка.

Акрамя таго, было адмоўлена ў прадастаўленьні інфармацыі аб фармаваньні акруговых камісіяў прадстаўнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў Беларускай, якія вылучалі сваіх членаў у склад акруговых камісій г. Мінска і Мінскай вобласьці.

Было адмоўлена ў прадастаўленьні інфармацыі аб выніках фармаваньня акруговых камісій прадстаўнікам БХК і іншым суб’ектам у Гродзенскай вобласці.

Адмова ў доступе грамадзянаў, дэлегаваных грамадскімі арганізацымі, на паседжаньні абласных выканкамаў і абласных Саветаў і адмова ў прадастўленьні ім інфармацыі аб складзе створаных камсій, безумоўна, з’яўляецца парушэньнем прынцыпу галоснасьці пры правядзеньні выбараў. Так, у адпаведнасьці з арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўка і правядзеньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыцьцяўляецца адкрыта і галосна. Адпаведныя камісіі, мясцовыя прадстаўнічыя, выканаўчыя і распарадчыя органы інфармуюць грамадзян аб сваёй працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, аб складзе, месцы знаходжаньня і часе працы камісій.

 

У сувязі з тым, што ў Мінску і Мінскай вобласці абласныя Саветы і выканаўчыя камітэты не дапусцілі да працэдуры фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў прадстаўнікоў БХК, якія ажыццяўляюць маніторынг за выбарамі, а таксама прадстаўнікоў незалежных СМІ, на дадзены момант няма інфармацыі аб фармаванні акруговых камісіяў ў гэтых рэгіёнах. Таксама такая інфармацыя не прадстаўлена і палітычным партыям, якія вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісіяў.

Па дадзеных сакратара Цэнтральнай камісіі Мікалая Лазавіка, у склад акруговых выбарчых камісіяў было ўключана 38 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый (гл. tut.by). Удзельнкі маніторынгу не гатовыя ні падцьвердзіць, ні аспрэчыць гэтую інфармацыю ў сувязі з закрытасьцю працэдуры зацвярджэння складу дадзеных акруговых камісіяў.

 

Па папярэдняй інфармацыі ў склад створаных акруговых выбарчых камісій ўвайшлі наступныя прадстаўнікі палітычных партый:

Табліца складу прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў у акруговых выбарчых камісіях падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2008г.

 

Партыя БНФ/ГА БНФ “Адраджэньне”

АГП

ПКБ

БСДП (Г)

БСДГ

 

Вылучана 51

Вылучана 50

Вылучана18

Вылучана15

Вылучана2

г. Мінск

2

1

4

1

-

Мінская вобл.

2

3

2

2

0

Віцебская вобл.

1

1

2

2

0

Гомельская вобл.

0

9

3

0

0

Гродненская вобл.

-

1

-

-

-

Брэсцкая вобл.

2

2

1

1

0

Магілёўская вобл.

1

0

1

0

0

Інфармацыя, якая пададзена ў табліцы, можа быць удакладнена пасьля афіцыйнага апублікаваньня складу акруговых выбарчых камісіяў.

Для параўнаньня:

Табліца складу прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў у акруговых выбарчых камісіях падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004г.

 

Каментары:

Пры параўнаньні з прадстаўніцтвам апазіцыйных палітычных партыяў у акруговых выбарчых камісіях падчас выбараў 2004 г. бачна, што агульная колькасць зьмінілася зусім нязначна. Зьмены адбыліся толькі ў колькасці членаў камісіяў, вылучаных ад розных палітычных партыяў. Так, у 2004г. большую колькасць мела ПКБ, а падчас выбараў 2008г. большае прадстаўніцтва мае АГП. З агульнай карціны выдзяляецца Гомельская вобласьць, дзе з 18 претэндэнтаў, якія прадстаўляюць розныя апазіцыйныя партыі, у склад камісіяў было ўключана 13 чалавек.

Папярэднія высновы:

Згодна з атрыманымі дадзенымі, практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай. Органы мясцовай улады, якім згодна з заканадаўствам дэлегавана права фармаваньня камісіяў, фактычна не ўлічылі прапановы апазіцыйных партыяў, у большасьці выпадках парадак фармаваньня камісіяў не зьяўляўся празрыстым.

У выніку сфармаваныя выбарчыя камісіі не адпавядаюць прынцыпу шырокага прадстаўніцтва ўсіх суб’ектаў выбарчага працэсу.

 

У самы бліжэйшы час будзе падрыхтаваны канчатковы аналітычны матэрыял адносна этапу фармавання акруговых выбарчых камісіяў.

Просім зьвяртаць увагу на зьмены ў табліцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства