Гародня: Аблвыканкам адмаўляецца паведаміць пра склад акруговых камісій
https://spring96.org/be/news/22773
2008
2008-07-14T16:51:26+0300
2008-07-14T16:51:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гарадзенскім аблвыканкаме катэгарычна адмаўляюцца паведаміць пра ўключэньне ці неўключэньне вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
На шматлікія тэлефанаваньні саміх вылучаных асобаў, старшыняў абласных структур палітычных партый, праваабаронцаў і журналістаў з боку адказнага за фармаваньне акруговых камісій, прадстаўнік аблвыканкаму Леанід Ермантовіч афіцыйнай інфармацыі не дае і нязьменна раіць толькі адно – чытаць мясцовую прэсу, дзе будзе надрукаваны склад камісій. Бліжэйшы ж нумар “Гродзенскай праўды” выйдзе толькі ў сераду.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”