Па справе выбуху 4 ліпеня затрыманы грамадзянін Расіі
https://spring96.org/be/news/22763
2008
2008-07-14T12:34:03+0300
2008-07-14T12:34:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Расійскі грамадзянін затрыманы па падазрэнні ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Гэта - 21-гадовы Уладзімір Бялунін. Ён навучаецца ў адным з мінскіх ВНУ. Бацькі затрыманага сцвярджаюць, што ён моцна хворы, і не можа нават нармальна харчавацца.
Паведамляецца, што Бялуніна затрымлівалі некалькі разоў. Спачатку 4 ліпеня пасля іспыту, тады ж быў праведзены ператрус у кватэры, дзе ён жыве з бацькамі, былі забраныя сістэмны блок камп'ютара і мабільны тэлефон студэнта. Другі раз расіянін быў затрыманы 9 ліпеня і дагэтуль знаходзіцца пад вартай у ізалятары на Акрэсціна.