У Гомелі не дазваляюць зьбіраць подпісы выбарцаў
https://spring96.org/be/news/22698
2008
2008-07-11T08:29:08+0300
2008-07-11T08:29:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Жыхарка Гомелю Яніна Кавальчук паскардзілася “Свабодзе”, што ёй чыняць перашкоды ў зборы подпісаў за вылучэньне прадстаўніка незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова ў склад камісіі Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акругі № 36.
Жанчына кажа, што яе не пусьцілі ў інтэрнат, дзе жывуць працаўнікі мясцовага тлушчавага камбінату.
“Вахцёр пры мне тэлефануе намесьніцы дырэктара па ідэалёгіі Любові Ткач, і я чую, што тая адказвае, каб нікога без дазволу райвыканкаму (раённай адміністрацыі) не пускалі. Вось райвыканкам патэлефануе намесьніцы дырэктара, і яна дасьць каманду, каго запускаць і за каго ставіць подпісы”.
Яніна Кавальчук запэўнівае, што заўтра накіруе скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію па выбарах і рэфэрэндумах.