viasna on patreon

Чарговыя здзекі з сям’і Парсюкевіча

2008 2008-07-09T15:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Без сродкаў да існавання пакінулі сям’ю Сяргея Парсюкевіча судовыя выканаўцы. Яны забралі грошы, якія па законе павінен атрымліваць непаўнагадовы сын Сяргея Парсюкевіча.

Судовыя выканаўцы, да якіх звярнулася жонка зняволенага Наталля Парсюкевіч, паведамілі ёй, што перавялі ўсю пенсію Сяргея Парсюкевіча па выслузе гадоў на рахунак у калонію, з якіх 25 % пойдзе на ўтрыманне Сяргея, а 50 % на выплату міліцыянту Аляксандру Дулубу, якога нібыта збіў Сяргей. Астатнія 25 % былі прызначаны для ўтрымання непаўнагадовага сына палітзняволенага. Аднак чыноўнікі паведамілі, што ў іх ў дакументах не значыцца, што Сяргей Парсюкевіч мае сына.

Зараз, нягледзячы на тое, што ў прысудзе ўтрымліваюцца звесткі пра сям’ю Парсюкевіча, яго жонка павінна дасылаць ў Шклоўскую калонію заяву і копію пашпарта сына, і толькі тады ёй перавядуць належную частку грошай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства