viasna on patreon

Магілёўскім донарам будуць выдаваць праяздныя

2008 2008-07-09T16:17:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такое рашэнне прыняў Магілёўскі гарадскі Савета дэпутатаў 25 склікання. Адпаведна гэтаму дакументу донары губляюць магчымасць бясплатнага праезда ў горадзе Магілёве.

Рашэнне ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2008 года. Згодна яму донарам, якія ўзнагароджаны знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь" і пражываюць у горадзе Магілёве, будзе прадастаўляцца сацыяльная дапамога ў выглядзе аплаты праяздных білетаў на адным з відаў гарадскога пасажырскага транспарта агульнага карыстання (аўтобус альбо тралейбус).

– Іншымі словамі, – гаворыць старшыня грамадскага аб’яднання "Кропля жыцця" Ігар Каваленка, – будуць выдавацца звычайныя праяздныя. Раней можна было ездзіць бясплатна ў любым грамадскім транспарце. Дастаткова было паказаць укладыш з донарскага пасеведчання. Цяпер жа нашыя правы зноў крыху ўрэзалі, бо трэба будзе выбіраць, якім транспартам карыстацца – аўтобусам, ці тралейбусам. Агульныя праяздныя білеты выдавацца не будуць.

Негледзячы на такое рашэнне гарвыканкама, спадар Каваленка не бачыць тут нічога катастрафічнага, бо выдача праяздных на выбар гэта ўсё ж такі лепей чым пастаянная плата за праезд. Наадварот, ён поўны аптымізма, бо 18 ліпеня павінна адбыцца пасяджэнне абласнога Савета дэпутатаў, на якім будзе вырашацца пытанне аб выдачы праяздных усім донарам, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці.

– Я лічу, – кажа Ігар Каваленка, – хай гэта будзе і не вельмі сціпла, што пытанне якое вынесена на разгляд абласным Саветам дэпутатаў ёсьць заслуга нашага грамадскага аб’яднання. Ва ўсёй Беларусі, за выключэннем горада Магілёва донарам плазмы і крыві адмянілі льготы, у тым ліку і на праезд у грамадскім транспарце. А зараз можа атрымацца прэцэндэнт, калі ўсім донарам магілёўскай вобласці (а ні толькі тым, якія ўзнагароджаны знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь") будуць выдавацца праяздныя на карыстанне іх у грамадскім транспарце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства