У Менску затрыманыя Тацяна Пікун і Віктар Ляшчынскі
https://spring96.org/be/news/22619
2008
2008-07-09T16:12:19+0300
2008-07-09T16:12:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка з Менску Тацяна Пікун знаходзіцца ў Ізалятары часовага затрыманьня на Акрэсціна.
Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну затрымалі 7 ліпеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, распачатай па факце выбуху ў Менску 4 ліпеня. Аднак дагэтуль дома яна не з’явілася. Падрабязнасьці высвятляюцца.
Як стала вядома праваабаронцам, у гэтым жа ізалятары змяшчаецца Віктар Ляшчынскі па падазрэньню у начным "выбуху".