viasna on patreon

Хвалі ад “выбуху”

2008 2008-07-09T15:43:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскага актывіста Зміцера Салаўёва сёньня выклікалі па тэлефоне на гутарку ў якасьці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай пасьля выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Таксама арыштаваны Сяржук Чыслаў. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".

Сяржук Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці актывіста Галіна Чыслава, якая спаслалася на адваката сына і супрацоўнікаў КДБ, якія 8-га ліпеня правялі ператрус на яе лецішчы пад Менскам

Таксама супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры яе дачкі Натальлі і забралі пусты пакет ад сочыва ды паўпустую бляшанку з лакам.

“Яны шукалі выбухоўку і казалі, што зараз сын за ўсё адкажа, маўляў, ён шмат чаго нарабіў. Але Сяргей ня мог нічога зрабіць супроць людзей, ён чалавек веруючы”, – кажа Галіна Чыслава.

Паводле яе словаў, больш за год таму Сяргей Чыслаў зьехаў у Маскву, дзе займаўся бізнэсам. Пра тое, што ён знаходзіўся ў Менску падчас сьвятаў, маці актывіста ня ведала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства