Гомель: колькасьць выбаршчыкаў Мазырскай акругі на 26% перавышае сярэднюю колькасьць
https://spring96.org/be/news/22615
2008
2008-07-09T12:41:41+0300
2008-07-09T12:41:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Колькасьць выбаршчыкаў Мазырскай выбарчай акругі № 42 складае 80 722, што перавышае сярэднюю колькасьць выбаршчыкаў, якая прыходзіцца на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, на 26% і тым самым супярэчыць ч. 6 арт. 15 Выбарчага кодэксу РБ.
9 ліпеня чальцы апазіцыйных партыяў Гомельшчыны зьбіраюцца накіраваць у ЦВК заяву аб дадзеным парушэньні заканадаўства пры фармаваньні выбарчых акругаў з патрабаваньнем растлумачыць яго прычыну і прыняць меры па яго выпраўленьні.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"