Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
У дзень, калі праваабаронцы абвясьцілі аб сваім намеры праводзіць маніторынг маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, 12 чэрвеня, на "Першым канале" НДТРК Беларусі быў праанансаваны сюжэт, што ганьбуе гонар і годнасьць вядомых беларускіх праваабаронцаў, які затым быў паказаны ў нядзельнай "Панараме".
На фоне дыскрэдытацыі праваабарончай дзейнасьці дзяржаўнымі СМІ улады ажыцьцяўляюць дэталёвую праверку падатковай гісторыі праваабаронцаў. За апошнія 10 дзён загады Міністэрства па падатках і зборах аб неабходнасьці падаць дэклярацыі аб прыбытках і маёмасьці атрымалі старшыня БХК Алег Гулак, першы старшыня арганізацыі Тацяна Процька, члены сям'і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Алеся Бяляцкага, супрацоўнік БХК Зьміцер Маркушэўскі, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама чальцы іх сем'яў.
Гэтыя факты даюць падставу лічыць, што дзеяньні ўладаў зьвязаныя з намерам праваабаронцаў праводзіць маніторынг парламенцкіх выбараў.
Між тым, учора кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка быў падпісаны Указ № 344 "Аб прызначэньні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня". Паводле гэтага дакумента парламенцкія выбары ў краіне пройдуць 28 верасьня.
Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся
па тэлефоне +375 44 7256490