Актывіста Турчэняка будуць судзіць “за лаянку” 25 сакавіка
https://spring96.org/be/news/22334
2008
2008-06-16T14:35:56+0300
2008-06-16T14:35:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У судзе Брэсцкага раёна 17 чэрвеня ў 12.30 адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Дзяніса Турчэняка. Актывіста Руху “За Свабоду” абвінавачваюць у лаянцы напярэдадні Дня Волі.
Як паведаміў Дзяніс, яму прыйшла позва ў суд, дзе будзе разглядацца справа аб парушэнні ім артыкула 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (“лаянка ў грамадскім месцы”). Гэта ўжо другая спроба пакараць актывіста за нібыта парушэнне грамадскага грамадскага парадку, калі ён з сябрамі ранкам 25 сакавіка спрабаваў выехаць у Мінск на святкаванне Дня Волі.