viasna on patreon

Анатоль Лябедзька можа застацца без маёмасьці

2008 2008-06-13T17:04:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З суда Цэнтральнага раёну беларускае сталіцы старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку прыйшло паведамленьне пра пачатак працэдуры спагнаньня 2.242.770 беларускіх рублёў на карысьць унітарнага прадпрыемства “Горрэмаўтадор” Менскага гарвыканкаму.

У выпадку нявыплаты цягам сямі дзён сумы ўрону, быццам бы нанесенага гэтай дзяржаўнай структуры пад час “Эўрапейскага маршу”, які прайшоў у Менску ў кастрычніку мінулага году, судовыя выканаўцы абяцаюць сканфіскаваць маёмасць апазыцыйнага палітыка. Анатоль Лябедзька быў не адзіным арганізатарам гэтай мірнай вулічнай акцыі дэмакратычных сілаў, апроч яго заяўнікамі маршу выступалі яшчэ некалькі апазыцыянэраў, і рашэньне аб спагнаньні судом прымалася кансалідавана і тычылася ўсіх арганізатараў. Аднак, судовыя органы ўзяліся за аднаго сустаршыню Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

“Гэта адсутнасьць элемэнтарнай працоўнай культуры, - адзначае Анатоль Лябедзька. - У нас суды настолькі выйшлі за межы прававога поля, што яны нават ня ў стане бездакорна і правільна напісаць паперу. Гэта прыкра, таму што рашэньне суда ёсьць, гэта насамрэч штраф, але там рашэньне прынята кансалідавана да ўсіх заяўнікаў. А мне прысылаюць паперу, што канкрэтна я, грамадзянін Анатоль Лябедзька, павінен сплаціць увесь штраф. Прычым напісана ўсё ў даволі жорсткіх фармулёўках, з пагрозамі, што ліратальна ў сямідзённы тэрмін да мяне прыйдуць судовыя выканаўцы і будуць выносіць мэблю, тэхніку і астатняе. Гэта проста жахліва, таму што гэта ёсьць люстэркавае адлюстраваньне ўсёй сыстэмы ўлады, якая сёньня існуе ў Беларусі”.

“Канешне, я разглядаю гэта як палітычны прысуд, і ўлада мае намер папаўняць бюджэт за кошт сваіх апанэнтаў, - лічыць кіраўнік Аб’яднанай грамдзянскай партыі. - Я не выключаю, што калі нават гэта ня будзе запісана асобным радком у бюджэце, то будзе нейкі неафіцыйны загад, плян сілавых структур, даведзены да судовых стурктур, каб яны папаўнялі бюджэт за кошт тых, хто выступае супраць улады”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства