У ізалятары арыштаванаму актывісту стала кепска
https://spring96.org/be/news/22312
2008
2008-06-13T15:13:47+0300
2008-06-13T15:13:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта “Свабодзе” паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская, якая 13 чэрвеня наведала вязьня ў турме на Акрэсьціна.
“Учора, 12 чэрвеня, яму стала дрэнна з сэрцам, да яго выклікалі хуткую дапамогу і адвезьлі на абсьледаваньне ў 2 гарадзкую бальніцу. Зараз Аляксандру лепш, перадае ўсім сваякам і сябрам прывітаньне”, — сказала Вера Страмкоўская.
Адвакатка накіравала ў Менскі гарадзкі суд скаргу на прысуд, які быў вынесены Аляксандру Атрошчанкаву. Нагадаем, актывіста пакаралі 15 суткамі арышту за непавагу да суду, якую ён нібыта выявіў падчас працэсу над 14 удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў. Сваёй віны Алесь Атрошчанкаў не прызнаў.