viasna on patreon

Міхаіл Марыніч: Я не збіраюся прымаць удзел у парламенцкіх выбарах

2008 2008-06-13T14:12:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На пытаньні чытача "Народнай волі" адказвае былы палітвязень, экс-міністр і дыпламат Міхаіл Марыніч.

— Мяне зараз хвалююць праваабарончыя пытанні, — гаворыць Марыніч.— У прыватнасці — вызваленне палітвязняў, у тым ліку і Аляксандра Казуліна. Я дзе толькі можна ўздымаю гэтыя пытанні, выступаю на еўрапейскіх форумах. Вось зусім нядаўна вярнуўся з Кангрэса Еўропы, які праходзіў у Гаазе. Гаварыў пра тое, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль пануе дыктатарскі рэжым, парушаюцца правы чалавека, свабода слова.

Мне вельмі часта даводзіцца бываць за мяжой — гэта звязана і з працай, і са здароўем.

У Беларусі я з'яўляюся адным з каардынатараў Еўрапейскага руху. Я шчаслівы, што гэты рух квітнее, што нас падтрымлівае моладзь, якая выступае за ўваход Беларусі ў еўрапейскую супольнасць. Дарэчы, днямі пачаў працу сайт грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

Я не збіраюся прымаць удзел у восеньскіх парламенцкіх выбарах. Я ўжо неаднаразова выказваўся па гэтай тэме: сапраўдныя выбары могуць быць толькі тады, калі зменіцца выбарчае заканадаўства. І тады б я з задавальненнем удзельнічаў у выбарах. А зараз прымаць удзел у выбарчай кампаніі бессэнсоўна. Тыя, хто пойдзе на выбары, будзе гуляць па адным і тым жа сцэнарыі ўлады ўжо ў чацвёрты раз. Ну колькі можна?..

А яшчэ я выхоўваю сына — яму пайшоў ужо 16-ы месяц. Такі хлопец цудоўны!.. Між іншым, я не супраць яшчэ аднаго дзіцяці: ад дзяцей нельга адмаўляцца. Але пакуль, канешне, гэтага на ногі трэба паставіць…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства