viasna on patreon

Падарунак Менгарсуда: Вячаславу Сіўчыку паменшылі тэрмін утрыманьня пад вартай на 2 гадзіны

2008 2008-06-13T10:59:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Менгарсудзе разгледжана касацыйная скарга на пастанову суда Менскага раёна і горада Заслаўя аб адміністрацыйным правапарушэньні Вячаслава Сіўчыка.

Нагадаем, актывіст Вячаслаў Сіўчыкаў быў затрыманы 3 чэрвеня падчас ўрачыстых мерапрыемстваў у Курапатах, прысьвечаных 20-м ўгодкам адкрыцьця праўды пра Курапаты, і асуджаны судом  на 10 сутак арышту за «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» па частцы 3 арт. 23.34 КаАп РБ (пправапарушэньне здзейсненае паўторна).

Як стала вядома праваабаронцам, пад час разгляду скаргі ранейшы прысуд пакінулі без зменаў, аднак тэрмін зняволеньня пералічылі згодна з дакладным часам затрыманьня. Таму тэрмін арышту Вячаслава Сіўчыкава скончыцца сёньня не ў 20-45, як паведамляюць незалежныя СМІ, а ў 18-45.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства