“Беларусь – апошняя выспа рэпрэсіяў у Эўропе” – такое меркаваньне выказаў прадстаўнік Злучаных Штатаў у камісіі ААН па правох чалавека Кэвін Малей. Ён зрабіў такую заяву на брыфінгу падчас пасяджэньня 61-й сэсіі аанаўскай камісіі.
https://spring96.org/be/news/2222
2005
2005-03-23T10:00:00+0200
2005-03-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Адказваючы на пытаньне аб магчымасьці працягу мандату адмысловага дакладчыка ААН па правох чалавека ў Беларусі Кэвін Малей заявіў: “Мы адкрыта падтрымліваем права беларускага народу жыць так, як яго эўрапейскія суседзі, і заклікае усе дэлегацыі галасаваць за прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі”.
Спадар Малей выказаў меркаваньне, што сёлета дамагчыся прыняцьця рэзалюцыі будзе цяжэй, “шмат у чым з-за пазыцыі Расеі”.
Прадстаўнік дэлегацыі ЗША Джоэл Дэніэльс паведаміў, што амэрыканскія дыпляматы разам з калегамі з краінаў Эўразьвязу будуць дамагацца працягу мандату адмысловага дакладчыка ААН па правох чалавека ў Беларусі.
Камісія ААН па правох чалавека будзе разглядаць беларускае пытаньне 6 красавіка.