Суд задаволіў пазоў падаткавай да Канстанціна Жукоўскага
https://spring96.org/be/news/22166
2008
2008-06-05T16:59:55+0300
2008-06-05T16:59:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбыўся разгляд пазову раённай інсьпекцыі па падатках і зборах аб прымусовым спагнаньні з актывіста партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанціна Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў за перавышэньне задэклараваных даходаў за апошнія пяць гадоў.
Судзьдзя Віктар Казачок задаволіў пазоў цалкам.
Нагадаем, што раней актывіст быў аштрафаваны судом на 1 мільён 750 тысяч рублёў за вясельны падарунак ад сваякоў з Украіны. Гэта было расцэнена як атрыманьне і выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі без рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасьці.