Польскiя студэнты правялi акцыю пратэсту ля беларускага консульства
https://spring96.org/be/news/2215
2005
2005-03-22T10:00:00+0200
2005-03-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Польскiя студэнты правялi акцыю пратэсту ля Генеральнага консульства Беларусi ў Беластоку. Акцыю арганiзавалi Незалежнае аб’яднанне студэнтаў i Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Пра гэта паведамiла польская Gazeta Wyborcza.
“Супольная справа – Менск – Варшава”, “Жыве Беларусь!”, “Хочам дэмакратыi на Беларусi!” – скандавалi студэнты.
– Мы салiдарныя з беларускай дэмакратычнай апазiцыяй. Мы супраць парушэння правоў чалавека i пераследа незалежных журналiстаў у гэтай краiне, – заявiў Марцiн Леашка з Незалежнага аб’яднання студэнтаў.
Удзел у акцыi прынялi каля 50 чалавек.