Чыгіра вызвалілі ў залі суда
https://spring96.org/be/news/22123
2008
2008-05-30T16:54:00+0300
2008-05-30T16:54:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З-за няправільна аформленых дакументаў і істотных неадпаведнасцяў у паказаннях міліцыянтаў суддзя Натальля Чарапуха вярнула справу на дапрацоўку.
Алесь Чыгір, у сваю чаргу, заявіў суддзі, што катэгарычна не згодны з абвінавачваннем у хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і што ніякіх пратаколаў аб правапарушэнні не падпісваў.
Актывіст Руху “За Свабоду” адразу пасля вызвалення накіраваўся ў судмедэкспертызу, каб зняць пабоі, нанесеныя яму ў аддзяленні міліцыі № 1 УВД Бабруйскага гарвыканкама.
Алесь Чыгір намераны скардзіцца на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і ў аддзел унутранных расследаванняў УВД.