Яшчэ адна нерэгiстрацыя
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь адтэрмiнавала рашэнне аб рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання "Цэнтр падтрымкi чарнобыльскiх iнiцыятыў", сярод заснавальнiкаў якога прыхiльнiкi ствараемага Аляксандрам Мiлiнкевiчам руху "За Свабоду".
У адказе напiсана, што станоўчае рашэнне не можа быць прынята, паколькi пэўныя пункты ў статуце аб'яднання не ў поўнай ступенi адпавядаюць патрабаванням арт.9 i 10 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб'яднаннях". У сувязi з гэтым мiнiстэрства дае месяц на выпраўленне ўсiх недахопаў i прапануе потым падаць новую заяву на рэгiстрацыю.
— Я лiчу, што прычына нерэгiстрацыi зусiм не ў неадпаведнасцi дакументаў. Проста ўлада нас баiцца пускаць на арэну. Яна баiцца, што мы падымем голас у абарону сябе i сваiх дзяцей, — адзначыў кiраўнiк аб'яднання, акадэмiк Iван Нiкiтчанка. Мы будзем патрабаваць ад мiнiстэрства канкрэтызаваць заўвагi па нерэгiстрацыi нашага аб'яднання. I нават калi нам адмовяць у рэгiстрацыi, няхай матывуюць адмову.