viasna on patreon

Польшча і Ўкраіна не зьбіраюцца супрацоўнічаць зь беларускім «Алмазам»

2005 2005-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністар унутраных справаў Польшчы Рышард Каліш заявіў, што асабіста загадае спраўдзіць, ці запрашала да сябе польская паліцыя супрацоўнікаў беларускага “Алмазу” насуперак ягонаму загаду. У той жа час кіраўнік МУС Украіны, які знаходзіўся ў Варшаве, заявіў, што ўкраінская міліцыя ня будзе супрацоўнічаць з “Алмазам”.

Адказваючы на пытаньне журналістаў аб тым, ці мае польская паліцыя дазвол ад свайго кіраўніцтва на супрацоўніцтва зь беларускім “Алмазам”, Рышард Каліш заявіў:

“Я выдаў адпаведнае распараджэньне яшчэ пэўны час таму – супрацоўніцтва зь беларускімі службамі можа мець толькі апэрацыйны характар і можа быць зьвязанае толькі з пошукам злачынцаў”.

Спадар Каліш паабяцаў дакладна высьветліць, кім былі беларускія спэцназаўцы, якія на мінулым тыдні наведалі Беласток.

У сваю чаргу, як паведамляе “Радыё Свабода”, міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка, які знаходзіўся ў Варшаве на сустрэчы кіраўнікоў МУС краінаў Рады Эўропы, заявіў, што “яшчэ месяц таму я мог бы расказаць шмат цікавых рэчаў наконт “Алмазу”, але цяпер я займаю пасаду міністра ўнутраных справаў”.

“Сьледзтва ў справе забойства нашага журналіста Георгія Гангадзэ паказвае, што ва ўкраінскай паліцыі таксама былі злачынцы – ад іх трэба пазбавіцца. У гэтым кантэксьце, мы не супрацоўнічаем і не прадугледжваем супрацоўніцтва зь беларускім “Алмазам”, -- заявіў Луцэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства