viasna on patreon

Таварыста аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіла з заявай

2008 2008-05-28T16:56:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:

У 2004 г., у Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры незаконна нацыяналізавалі на карысць дзяржавы будынак, які быў адроджаны ў Траецкім прадмесці за сродкі арганізацыі, як практычна і ўсе будынкі гэтага гістарычнага кварталу. У дзяржавы хапіла сумлення зрабіць былога інвестара арандатарам, а зараз, у выкананні чарговага прэзідэнтскага ўказу па эканамічнаму знішчэнні грамадзянскай супольнасці, з Таварыствам не працягнута дамова арэнды, і арганізацыі было прапанавана 15.05.2008 г. да 15.00 пакінуць свае памяшканні.

Таварыства не згадзілася пакінуць памяшканне, і паведаміла арэндадаўцу пра свой намер дамагацца не толькі працягу дамовы арэнды, але ж арэнды бясплатнай. У адказ, КУП “Менская спадчына” – прадпрыемства падпарадкаванае Менгарвыканкаму, якое з’яўляецца арэндадаўцам, без афіцыйнага папярэджання, у адсутнасть прадстаўнікоў Таварыства, апячатала офіс Рэспубліканскай і Менскай гарадской радаў грамадскага аб’яднання.

Задушэнне арганізцыі праз пазбаўленне юрыдычнай адрэсы Таварыства разглядае, як помсту дзяржаўных органаў грамадзкаму аб’яднанню, якое за апошні год актывізавала сваю працу ў галіне маніторынгу за выкананнем заканадаўства па ахове помнікаў, інфармавання беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці па фактах яго парушэння, якое ў Беларусі наагул і Менску, ў прыватнасці, набыло татальны характар.

Рэспубліканская і Менская гарадская рады заяўляюць, што дзеянні купкі карумпаваных служачых Менгарвыканкаму і работнікаў “Менскай спадчыны” разглядае, як цынічную правакацыю і выклік грамадзкай ініцыятыве ў Беларусі. Кіраўніцтву Менгарвыканкаму і яго структурных падраздзяленняў , якое даўно манапалізавала права вызначаць горадабудаўнічую палітыку толькі на карысць папаўнення сваех уласных кішэняў, не атрымаецца задушыць інфармаванне грамадства пра факты адвольнага абыходжання з ахоўным заканадаўствам.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры будзе працягваць сваю дзейнасць у любых умовах, нават пры пазбаўленні рэгістрацыі. У сучасны момант толькі прынцыповай і бескампраміснай пазыцыяй можна спыніць гвалт над нашымі нацыянальнымі гісторыка-культурнымі здабыткамі.


Старшыня Рэспубліканскай рады Антон Астаповіч

Старшыня Менскай гарадской рады Зміцер Каспяровіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства