Кіраўніка гродзенскай філіі АГП аштрафавалі за канцэрт польскага гурта
https://spring96.org/be/news/22013
2008
2008-05-23T13:26:44+0300
2008-05-23T13:26:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за канцэрт польскага гурта "Транскапэла".
Яго выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У выніку, Істомін атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі.Юрый Істомін лічыць, што прадстаўнікі ўлады спрабуюць зрабіць з МНС "карны орган".
Нагадаем, што канцэрт "Транскапэлы" быў арганізаваны пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне і на ім прысутнічаў генеральны консул.