Парсюкевіча пагражаюць зрабіць “схільным да ўцёкаў”
https://spring96.org/be/news/21956
2008
2008-05-19T16:00:18+0300
2008-05-19T16:00:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі Жодзінскага следчага ізалятара пагражаюць віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, якога міжнародная грамадскасць лічыць палітвязнем. У Жодзіне яго трымаюць да разгляду касацыйнай скаргі. Лідэр прадпрымальніцкага руху за ўдзел у мітынгу пратэсту 10 студзеня быў асуджаны на 2,5 года зняволення.
У ізалятары Парсюкевіча папярэдзілі, што могуць у ягонай асабістай справе зрабіць запіс “Схільны да ўцёкаў”. Прычынай стаў абраз, які на Радаўніцу Сяргей Парсюкевіч выставіў на вакно. Як засведчыў былы палітвязень Валерый Леванеўскі, калі чалавека заносяць у спіс “схільных да ўцёкаў”, такое рашэнне немагчыма аспрэчыць. Нашы суды нават не прымаюць ад іх скаргаў на ўмовы ўтрымання пад следствам.