У Баранавічах пакараны штрафам маладафронтавец Арцём Ластавецкі
https://spring96.org/be/news/21954
2008
2008-05-19T15:42:37+0300
2008-05-19T15:42:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі. Хлопца абвінавацілі ў нанясеньні палітычных графіці, якіх у Баранавічах за адну ноч зьявілася больш за 200.
17 траўня маладафронтаўца судзілі па адміністрацыйным артыкуле і пакаралі штрафам у 2 базавыя велічыні. Зараз Арцём Ластавецкі на волі, але, як, яму паведамілі ў міліцыі, супраць яго хутчэй за ўсё будзе распачата крымінальная справа.
Нагадаем, у 2005 годзе за палітычныя графіці адзін зь лідэраў Маладога Фронту Артур Фінькевіч быў прысуджаны да 2-х гадоў “хіміі”.