Журналіст Яраслаў Сьцешык арыштаваны на 5 сутак
https://spring96.org/be/news/21953
2008
2008-05-19T15:35:15+0300
2008-05-19T15:35:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 5 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сцешык. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 траўня, прызнаўшы Я. Сцешыка вінаватым у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (арт. 17.1 КаАП — дробнае хуліганства).
15 траўня Я. Сцешык знаходзіўся ў месцы правядзення вулічнага апытання, якое ладзілі ўдзельнікаў моладзевага руху «Бунт» каля гандлёвага дому «На Нямізе». Сам жуналіст у судзе паведаміў, што ён толькі фатаграфаваў гэтую акцыю, і што супрацоўнікі міліцыі пагражалі яму «непрыемнасцямі» з-за таго, што ён здымае іх твары.