АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці ў Салігорску
https://spring96.org/be/news/21952
2008
2008-05-19T15:29:19+0300
2008-05-19T15:29:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Салігорску ў Дзень Салідарнасьці моладзевыя актывісты выйшлі на галоўную плошчу горада, каб выказаць падтрымку зьняволеным Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і Аляксандру Казуліну.
Моладзі нават ня далі разгарнуць партрэты Вязьняў сумленьня, як акцыю пачаў разганяць АМАП. Падчас разгону было затрымана 5 чалавек, сярод якіх апынуліся адзін зь лідэраў Салігорскага Маладога Фронту Іван Шыла з бацькамі, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Цацура зь зяцем.
Празь некаторы час усіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Тым часам салігорская маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава арганізавала адзіночны пікет: яна прастаяла на цэнтральнай плошчы з партрэтамі палітвязьняў каля 20 хвілін.