viasna on patreon

У Гродна пакаралі прадпрымальнікаў

2005 2005-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка быў вынесены прысуду сямі гарадзенскім прадпрымальнікам, якія былі затрыманы падчас сходу ў парку імя Жылібера. Людміла Цежына, Іван Мельнічак, Віталь Дзетчык, Наталля Івашка, Галіна Вішнеўская, Зміцер Краўцэвіч, Алег Семашка судом Ленінскага раёна г. Гродна пакараны штрафам у памеры 20 базавых велічынь паводле артыкула 167 прым, частка 1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

Падчас брутальнага разгону акцыі пратэсту гарадзенскіх прадпрымальнікаў міліцыянты затрымалі дзевяць прадпрымальнікаў. У гэты ж дзень усе яны былі дастаўленыя ў суд. Аднак прысуд паспелі вынесці толькі сямі з іх. Яшчэ два удзельніка акцыі пратэсту былі адпушчаны дадому да суда, які адбудзеца сёньня ў судзе Ленінскага раёна, паведамляе pahonia.promedia.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства