viasna on patreon

У Баранавічах невядомыя апаганілі будынак пратэстанцкай царквы "новае пакаленьне"

2008 2008-05-08T13:53:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Будынак і брама пратэстанцкай царквы “Новае пакаленне” РО ХПЕ, што знаходзіцца па вул. Смаленскай, 28  у Баранавічах  былі размаляваня надпісамі “Не верь секте” і знакамі абражаючымі рэлігійныя пачуцці веруючых. 

Акт вандалізму адбыўся 1 траўня, і па словах пастара рэлігійнай абшчыны  Леаніда Вараненкі з’яўляецца ўжо трэцім падобным выпадкам.  Першы адбыўся прыкладна месяц таму. “Тады да нас якраз завіталі спрацоўнікі ідэалагічнага аддзела выканкаму, - гаворыць Леанід Вараненка. – Мы звярнулі іх ўвагу на графіці, аднак міліцыя гэтай справай займацца адмовілася.”
 
На гэты раз веруючыя не збіраюцца заяўляюць у міліцыю, бо не вераць у эфектыўнасць разбіральніцтва. “Надпіс мог зрабіць любы. Гэта вынік прапаганды і ідэалагічнай працы супраць пратэстанцкіх цэркваў,” – кажа Леанід Вараненка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства