viasna on patreon

Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам

2008 2008-05-03T13:30:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У выпадку наступнага затрыманьня дзяўчат іх бацькам пагражаюць штрафы.

Камісія па справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы №38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Затрыманая зь імі разам адзінаццаціклясьніца сярэдняй школы №17 Юлія Міхайлава атрымала адміністрацыйнае папярэджаньне ад камісіі па справах непоўналетніх Чыгуначнага райвыканкаму тры дні таму.

Чальцы камісіяў разглядалі пратаколы затрыманьняў, складзеныя міліцыянтамі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 16-га красавіка дзяўчаты разам зь іншымі сябрамі “Моладзі БНФ” утварылі “жывы ланцуг” уздоўж вуліцы Леніна побач зь летнім амфітэатрам, узяўшы ў рукі партрэты Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

У атрыманых дзяўчатамі пастановах пра папярэджаньне напісана, што ў выпадку наступнага затрыманьня за парушэньне грамадзкага парадку бацькі Юліі Міхайлавай і сясьцёр Вікторыі і Крысьціны Чыж будуць аштрафаваныя на 30 базавых велічынь – на адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства