Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/21774
2008
2008-05-02T14:54:58+0300
2008-05-02T14:54:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Такое рашэньне прыняў судзьдзя Першамайскага суду сталіцы Юры Гарбатоўскі на падставе арт. 23.34 КаАП - Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. На судзе лідэр аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні. Ён заявіў Радыё Свабода, што ня хоча ўдзельнічаць у сьпектаклі, фінал якога загадзя вядомы і расьпісаны кімсьці зьверху. Як пракаментаваў Радыё Рацыі палітык, суткі яму далі “за несанкцыянаваны мітынг на санкцыянаваным мітынгу”.
Нагадаем, што 1 траўня каля будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіла афіцыйнае сьвяткаваньне Першамаю былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РУУС каля трыццаці моладзевых дэмакратычных актывістаў. Міколу Статкевіча затрымалі пасьля таго, як ён выступіў перад прысутнымі і павіншаваў людзей са сьвятам працы. У пастарунку на яго, а таксама Артура Фінькевіча, Зьмітра Дашкевіча, Зьмітра Хведарука, Паўла Юхневіча і Яўгена Афнагеля склалі адміністратыўныя пртаколы за ўдзел у несанкцыянаванай (!) акцыі. Усіх праз некалькі гадзінаў адпусьцілі, ўзяўшы распіскі, што "правапарушальнікі" па позвах прыйдуць у суд, акрамя сп.Статкевіча. Ноч палітык правёў на Акрэсьціна.