viasna on patreon

У Віцебску суткі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг

2008 2008-04-28T14:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mirondsc04417.jpg
Карціна Алеся Марачкіна \"Мірон\"

Карціна Алеся Марачкіна \"Мірон\"

З раніцы суботы міліцыянты ў Віцебску вырашалі, хто павінен рэагаваць на чарговы сцяг Мірона, які той узняў на электрычным высакавольтным дроце ў пасёлку Тыраспаль, якраз на гарадской мяжы.

Супрацоўнікі чыгуначнага РАУС лічылі, што гэтым інцыдэнтам павінныя займацца іх калегі з РАУС Віцебскага раёна. Тыя ж – наадварот. У выніку сцяг, які лунаў усю ноч, знялі на зыходзе раніцы байцы МНС.

Паводле аднаго са старэйшых віцебскіх апазіцыянераў Барыса Хамайды, які спаслаўся на дасведчаныя крыніцы, у прымацаванай цыдулцы сказана пра трагедыю, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС 22 гады таму. Мірон канстатуе, што дзеля ліквідацыі наступстваў катастрофы амаль нічога не робіцца. “Мы не павінныя забывацца на тую трагедыю”, – падкрэсліваецца ў цыдулцы. Як лічыць Хамайда, тэма Чарнобыля зноўку ёсць вельмі актуальнай у сувязі з планамі будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.

Гэта быў ужо другі сцяг за апошнія двое сутак. Папярэдні легендарны Мірон прысвяціў усім тым, хто дапамагаў яму здзейсніць сцягавы марафон, падчас якога над Віцебскам бел-чырвона-белы нацыянальны сімвал лунаў у гонар выбітных дзеячоў БНР за апошнія тры месяцы 18 разоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства