Пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка АГП Марына Багдановіч
https://spring96.org/be/news/2167
2005
2005-03-01T10:00:00+0200
2005-03-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасьля заканчэньня мітынгу прадпрымальнікаў супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка АГП Марына Багдановіч. Падставай для затрыманьня паслужыла “неабходнасьць высьвятленьня асобы”. Зараз Марына Багдановіч знаходзіцца ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска. Па апошняй інфармацыі, якую ўдалося атрымаць ад Марыны Багдановіч супрацоўнікі міліцыі складаюць на яе пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў).
Згодна з дадзеным артыкулам, у выпадку прызнаньня судом віны, Марыне Багдановіч можа пагражаць адміністратыўны штраф і ці арышт ад 3 да 15 сутак.
Мы будзем паведамляць аб далейшым разьвіцьці падзеяў.