viasna on patreon

Пратэстанцкі пастар Ганчарэнка зноў аштрафаваны

2008 2008-04-25T14:24:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hancharenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 красавіка судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Уладзімір Аўдзеенка прызнаў пастара Царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку віноўным у парушэньні арт. 9.10 КаАП РБ (Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адкліканьні дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў) і пакараў яго адміністратыўным штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (1 млн. 400 тыс. рублёў).

Яшчэ 24 сакавіка Вячаслаў Ганчарэнка быў выкліканы ў пракуратуру Менску для дачы тлумачэньняў у сувязі са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, пад якім падпісаліся больш за 50 тысяч жыхароў краіны. Пракуратура абвінаваціла пратэстанцкага пастара ў арганізацыі збору подпісаў за ўнясеньне зьменаў у рэлігійнае заканадаўства, быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 9.10 КаАП.

Суд быў прызначаны на 17 гадзінаў 24 красавіка, аднак судзьдзя, не патлумачыўшы прычынаў, перанес паседжаньне на наступны дзень.

Нагадаем, што адміністратыўныя пратаколы за арганізацыю сбору подпісаў у абарону правоў вернікаў таксама былі складзеныя на юрыста царквы «Новае Жыцьцё» Сяргея Луканіна і сустаршыню аргкамітэта па стварэньню патрыі «БХД» Паўла Севярынца, які ўжо пакараны судом штрафам на аналагічную суму.

Раней, 10 сакавіка, суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 10 б.в. за невыкананьне пракурорскага прадпісаньня, згодна з якім адміністрацыя пратэстанцкай царквы "Новае жыцьцё" абавязаная была дапусьціць прадстаўнікоў шасьці розных дзяржаўных ведамстваў агледзець будынак царквы. Аднак вернікі прынялі рашэньне часова забараніць уваход у свой будынак, пакуль ня будзе вырашаны канфлікт з будынкам царквы, які цягнецца з 2006 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства