Пачаўся працэс над Севярынцам
https://spring96.org/be/news/21578
2008
2008-04-22T10:56:54+0300
2008-04-22T10:56:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над моладзевым актывістам Паўлам Севярынцам.
Былога лідэра “Маладога фронту” і палітвязьня Паўла Севярынца прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці за быццам незаконны збор 50-ці тысяч подпісаў пад просьбай палепшыць законы, якія рэгулююць рэгістрацыю і дзейнасьць рэлігійных аб’яднаньняў.
У сваім выступе Павал Севярынец патлумачыў, чаму ён не зьвяртаўся з подпісамі ў Цэнтравыбаркам. Ён заявіў, што ЦВК не карыстаецца аўтарытэтам, а вынікі выбараў не прызнаюць у сьвеце. Паводле П.Севярынца, пракуратура падтрымлівае перасьлед вернікаў.
У залі суду знаходзяцца актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч і Наста Палажанка, палітыкі Мікола Статкевіч і Ўладзімер Навасяд.