БАЖ атрымаў адказ з пракуратуры
Паводле начальніка следчага аддзелу пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, які падпісаў ліст, ператрусы праводзіліся ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на прэзідэнта (ч.1 арт. 367 КК РБ) у дачыненні да грамадзян А. Мініча, П. Марозава і А.Абозава.
«Вашы звароты… разгледжаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы», — піша следчы Іваноў.
Такім чынам, адказ з пракуратуры зноў разыходзіцца з каментаром, зробленым 27 сакавіка кіраўніцай інфармацыйнай службы беларускага МЗС Марыяй Ваньшынай. З яе словаў вынікала, што ператрусы былі звязаныя з дзейнасцю журналістаў неакрэдытаваных замежных СМІ.
У пачатку красавіка ГА «БАЖ» звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка. У лісце БАЖ настойвала на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту былі накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку. У хуткім часе Генеральны пракурор адказаў, што перанакіраваў зварот БАЖ у сталічную пракуратуру.
Юрысты БАЖ падрыхтавалі для сябраў арганізацыі, у кватэрах якіх праводзіліся ператрусы, узор хадайніцтва і скаргі, якія можна накіраваць у органы пракуратуры ў асабістым парадку. Некаторыя журналісты ўжо скарысталіся гэтымі шаблонамі. Паводле начальніка следчага аддзелу пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, які падпісаў ліст, ператрусы праводзіліся ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на прэзідэнта (ч.1 арт. 367 КК РБ) у дачыненні да грамадзян А. Мініча, П. Марозава і А.Абозава.
«Вашы звароты… разгледжаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы», — піша следчы Іваноў.
Такім чынам, адказ з пракуратуры зноў разыходзіцца з каментаром, зробленым 27 сакавіка кіраўніцай інфармацыйнай службы беларускага МЗС Марыяй Ваньшынай. З яе словаў вынікала, што ператрусы былі звязаныя з дзейнасцю журналістаў неакрэдытаваных замежных СМІ.
У пачатку красавіка ГА «БАЖ» звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка. У лісце БАЖ настойвала на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту былі накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку. У хуткім часе Генеральны пракурор адказаў, што перанакіраваў зварот БАЖ у сталічную пракуратуру.
Юрысты БАЖ падрыхтавалі для сябраў арганізацыі, у кватэрах якіх праводзіліся ператрусы, узор хадайніцтва і скаргі, якія можна накіраваць у органы пракуратуры ў асабістым парадку. Некаторыя журналісты ўжо скарысталіся гэтымі шаблонамі.