viasna on patreon

Дзяжурны СІЗА на Валадарскага: людзі не пацярпелі

2008 2008-04-21T16:53:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/20080420-turma.jpg
Пішчалаўскі замак - СІЗА на Валадарскага

Пішчалаўскі замак - СІЗА на Валадарскага

У Мінску абвалілася вежа Пішчалаўскага замка, дзе размяшчаецца следчы ізалятар галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама (СІЗА № 1).

Як паведаміў БелаПАН дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. «Пацярпелых няма, гэта нежылое памяшканне», — сказаў дзяжурны.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе. Узведзены ў стылі ранняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасці турмы. На пачатку мінулага стагоддзя тут быў зняволены Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыяваным з'ездзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Тут раней сядзелі героі паўстаньняў 1831 і 1863, Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец. На браме гэтага турэмнага замку быў павешаны Іван Пуліхаў, што помсьціў расейскаму губэрнатару Курлову за расстрэл дэманстрацыі менчукоў.

Прыкладна з 1999 года пачаліся размовы аб будаўніцтве новага будынка СІЗА на ўскраіне Мінска і перадачы будынка замка ў веданне гарвыканкама, аднак далей размоў справа не прасунулася.

Летам 2002 года газета «Вечерний Минск» паведаміла, што найбольш прыдатнай для будаўніцтва новага следчага ізалятара спецыялісты МУС і камітэта па архітэктуры, горадабудаўніцтве і землекарыстанні Мінгарвыканкама прызналі пляцоўку ў раёне Калядзіч пад Мінскам. Паводле арыенціровачных разлікаў, кошт будаўніцтва СІЗА павінен скласці прыблізна 20 млн. долараў.

У гутарцы з журналістамі ў студзені 2004 года міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў паведаміў, што даволі шмат падраздзяленняў і службаў МУС размяшчаюцца цяпер у будынках, якія з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Напрыклад, райаддзел міліцыі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) размяшчаецца ў будынку жаночага манастыра XIV стагоддзя.

Абвал

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства