На гарадзенскіх заяўнікаў сустрэчы з Мілінкевічам аказваецца ціск
https://spring96.org/be/news/21508
2008
2008-04-17T16:53:58+0300
2008-04-17T16:53:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суботу 19 красавіка ў Гародні павінна адбыцца сустрэча выбаршчыкаў з Аляксандрам Мілінкевічам.
Гарадзкія ўлады не далі дазволу на сустрэчу грамадзкасьці ў Палацы тэкстыльшчыкаў. Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч паведаміў, што прадстаўнікі міліцыі актыўна шукаюць і тэлефануюць пяці заяўнікам сустрэчы. У ліку іх сябра рады гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Максім Губарэвіч. Яму патэлефанаваў маёр Ленец з аддзелу аховы правапарадку і прапанаваў сустрэцца для размовы. На гэта Максім Губарэвіч адказаў, што ён можа з’явіцца ў міліцыю згодна з устаноўленым законам парадкам.