Праваабаронцы абскарджваюць рашэньне Вярхоўнага суду
Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Леніна, д.28.
Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча,
Лабковіча Уладзіміра Мікалаевіча,
Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча,
Наглядная скарга
На рашэнне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
23 ліпеня 2007г. у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі пададзеныя дакуманты, якія прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” аб рэгістрацы Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”. Пададзеныя дакументы цалкам адпавядалі патрабаванням закадаўства. 24.08.2007г. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі вышэйазначанага грамадскага аб’яднання. Заснавальнікі аб’яднання звярнуліся ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь са скаргай на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
26 кастрычніка 2007г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адмовіў у задавальненні скаргі заснавальнікаў рэспубліканскага Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна” на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у адмове ў рэгістрацыі вышэйазначанага аб’яднання. Лічым, што рашэнне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь не грунтуецца на законе і падлягае адмене па наступных падставах.
1. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна” паслужыла быццам тое, што назва грамадскага аб’яднання супярэчыць ч.6 арт.12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, дзе ўказана аб недапушчальнасці наймення новага грамадскага аб’яднання назвай ліквідаванага па рашэнню суда грамадскага аб’яднання. У адпаведнасці з арт. 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” назва грамадскага аб’яднання павінна ўтрымліваць указанне на яго арганізацыйна-прававую форму і характар дзейнасці. Такім чынам вышэйзгаданае аб’яднанне ў выкананне гэтай нормай закону ў сваёй назве адлюстравала арганізацыйна-прававую форму – “грамадскае аб’яднанне”, а характар дзейнасці адлюстраваны ў назве як “праваабарончае”, а асабістая назва аб’яднання пазначана як “Вясна”. Раней ліквідаванае рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь аб’яднанне мела назву Грамадскае аб’яднанне (з’яўляецца абазначэннем арганізацыйна-прававой формы) “Праваабарончы цэнтр “Вясна” (як асабістая назва аб’яднання). Названы артыкул закону прадугледжвае, што назва грамадскага абъяднання павінна адрознівацца ад назваў іншых грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам відавочна, што маецца супадзеньне ў адным слове і адрозьненьне ў цэлым выразе з двух словаў. У адпаведнасьці з арт.15 Закону падставай для адмовы ў рэгістрацыі толькі зьўляецца адмова выканаць законую прапанову рэгіструючага органа аб змене назвы. Нашаму аб’яднаньню не паступала такой прапановы. Такім чынам сцвярджэнне суда аб тым, што назва нашага грамадскага аб’яднання супадае з назвай ліквідаванага раней аб’яднання не грунтуецца на законе. Калі кіравацца такой пазіцыяй то можна прыйсці да высновы, што фактычна рашэннем суда забаронена выкарыстоўваць у найменні грамадскіх аб’яднанняў слова “вясна”.
2. Другой падставай для адмовы ў рэгістрацыі паслужыла быццам не прадстаўленне нашым аб’яднаннем дакументу аб аплаце дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю аб’яднання. Дадзеная падстава таксама не грунтуецца на законе. Заснавальнікамі аб’яднаннем у рэгіструючы орган быў перадзены плацёжны дакумент (квітанцыя) у якой была ўказаная пералічаная сума ў памеры вызначаным дзеючым заканадаўствам, а таксама ўказаныя рэквізіты банка, якія адпавядаюць патрабаванню заканадаўства. Мэтай плацяжа было пазначана “рэгістрацыйны збор” за рэгістрацыю грамадскага аб’яднання. Сапраўды, 08.05. 2007г. былі ўнесеныя змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, дзе назва плацяжа за дзяржаўную рэгістрацыю была заменена з рэгістрацыйнага збору на дзяржаўную пошліну. Пры падрыхтоўцы дакументаў аб’яднання для дзяржаўнай рэгістрацыі заснавальнікамі выкарыстоўвалася старая рэдакцыя закону, якая да 08.05.2007г. прадугледжвала, што для дзяржаўнай рэгістрацыі ўносіцца менавіта рэгістрацыйны збор. Суд не ўлічыў, што намі ў поўным аб’ёме і вызначанаму заканадаўствам атрымальніку была аплачаная сума за дзяржаўную рэгістрацыю. Такім чынам суд памылкова вызначыў, што намі не пададзены дакумант банка аб аплаце дзяржаўнай пошліны, такая выснова супярэчыць матэрыялам справы і фактам якія знайшлі сваё падцвярджэнне ў ходзе разгляду справы па сутнасці. Такім чынам грамадскім аб’яднаннем былі прадстаўленыя ўсе неабходныя дакументы, якія адпавядаюць заканадаўству.
3. Падставы для адмовы ў рэгістрацыі выкладзеныя ў ч.3 арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Ніводная з дадзеных падставаў не знайшла сваё падцверджанне ў судзе. Рэгіструючы орган прымае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі, калі парушэнні заснавальнікаў аб’яднання маюць невыпраўляльны характар, што не мае месца ў дачыненні да нашага аб’яднання.
У выніку адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання былі абмежаваны нашыя правы на свабоду аб’яднанняў. У адпаведнасці з арт. 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны мае права на свабоду аб’яднанняў.
У адпаведнасці з арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаюцца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.
Лічым, што заснавальнікам аб’яднання было неабгрунтавана забаронена ствараць грамадскае аб’яднанне. Паводле ч. 3 арт. 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.
Лічым, што падставы для адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання, указаныя у рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца недапушчальнымі абмежаваннямі правоў заснавальнікаў аб’яднання на свабоду асацыяцый і парушаюць арт. 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які быў ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь.
На падставе вышэйзгаданага і кіруючыся арт. 439 ГПК Рэспублікі Беларусь ПРОСІМ:
1. Вынесці пратэст на рашэнне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 26.10.2007г. аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”;
Да скаргі дадаецца:
1. Копія рашэння Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь ад 26.10.2007г.
2. Квітанцыя аб аплаце дзяржаўнай пошліны.
Бяляцкі А. В. ____________
Стэфановіч В.К. ____________
Лабковіч У.М. ____________
17.04.2008 г.