viasna on patreon

Барыса Хамайду ізноў аштрафавалі за распаўсюд незалежнай прэсы

2008 2008-04-16T16:10:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chamajd1.jpg
Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Віцебскі апазыцыянэр атрымаў па пошце копію пастановы адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёну, якая пакарала яго штрафам ў памеры 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў) за гандаль у неналежным месцы.

Барысу Хамайду паведамілі, што правапарушэньне было зафіксавана 14 сакавіка каля дому № 28 па вуліцы Леніна — знакамітага ў Віцебску “Сіняга дому”, дзе актывіст штодня распаўсюджвае недзяржаўныя газэты й часопісы. “За гандаль у неналежным месцы”, як напісана ў пастанове адміністрацыйнай камісіі, на спадара Хамайду накладзены штраф памерам 5 базавых велічынь.

9 красавіка, калі праходзіла паседжаньне камісіі, Барыс Хамайда быў хворы. Пра гэта ён папярэдзіў і ўчастковага міліцыянта, які пагражаў даставіць актывіста ў райвыканкам пад прымусам, і — праз тэлефон — чальцоў камісіі.

Паводле спадара Хамайды, нягледзячы на пастанову, ён зьбіраецца і надалей выходзіць у цэнтар Віцебску ды распаўсюджваць незалежную прэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства